Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам стане цяжэй уладкавацца на студэнцкі стаж у Нарвэгію


Ілюстрацыйнае фота. Сьцяг Нарвэгіі
Ілюстрацыйнае фота. Сьцяг Нарвэгіі

Улады Нарвэгіі зьбіраюцца ўнесьці шэраг абмежаваньняў у праграму стажу для студэнтаў і маладых спэцыялістаў краінаў былога СССР, перадае тэлерадыёкампанія NRK.

— Гэта тлумачыцца тым, што многія ўсходнія эўрапейцы ўводзілі ў зман нарвэскі бок, падаючы несапраўдныя зьвесткі і дакумэнты наконт свайго навучаньня ва ўнівэрсытэтах ды каледжах. Заяўнікі такім чынам імкнуліся абысьці галоўную ўмову для праходжаньня студэнцкай практыкі ў гэтай скандынаўскай краіне — абавязковае набыцьцё пэўнай адукацыі ў сябе дома — ва Ўкраіне, Беларусі, Расеі.

Паводле супрацоўнікаў упраўленьня іміграцыйнай службы, «шмат хто з тых, хто заяўляе, што студэнт, і блізка ня быў студэнтам. Прыкладна палова правераных заявак былі падробленыя. Гэтыя людзі ніколі не вучыліся ў названых імі ВНУ і таму, зразумела, ня мелі аніякага права праходзіць тут практыку». Як адзначаюць чыноўнікі, у выніку назад было завернута шмат дакумэнтаў, асабліва з Украіны.

Акрамя магчымасьці някепска зарабіць, авалодаць мовай ды набыць практычны досьвед, у гэтай краіне маецца і пэрспэктыва атрымаць у будучыні права на ПМЖ.

Не зьяўляючыся сябрам Эўразьвязу, адрозна ад сваіх скандынаўскіх суседзяў — Фінляндыі, Швэцыі, Даніі, адна з найбагацейшых краінаў сьвету Нарвэгія не абмяжоўваецца супрацоўніцтвам з грамадзянамі ЭЗ, а таму ўладкавацца на стаж у нейкую кампанію тут для студэнтаў ды маладых спэцыялістаў зь Беларусі, Украіны, Расеі ды іншых былых савецкіх рэспублік тэарэтычна прасьцей, чым у іншых заходніх краінах. Акрамя магчымасьці някепска зарабіць, авалодаць мовай ды набыць практычны досьвед, у гэтай краіне маецца і пэрспэктыва атрымаць у будучыні права на ПМЖ.

Як правіла, студэнты, у тым ліку і беларускія, шукаюць месца практыкі празь міжнародную асацыяцыю студэнцкіх абменаў IAESTE, аднак гэта ў тым выпадку, калі паміж арганізацыяй і іхнай навучальнай установай ёсьць адпаведнае супрацоўніцтва. Таксама можна нешта знайсьці самастойна, праз інтэрнэт-партал graduateland.com, дзе прапануюцца месцы студэнцкай практыкі ў розных буйных кампаніях Нарвэгіі. Стажы заўсёды аплочваюцца, цягнуцца ў сярэднім ад месяца да трох, хоць бываюць і больш працяглыя, да году.

Асноўныя напрамкі стажаваньня — нафтавая, а таксама хімічная вытворчасьць, перапрацоўчая прамысловасьць, турыстычны бізнэс і сельская гаспадарка.

Асноўныя напрамкі стажаваньня — нафтавая, а таксама хімічная вытворчасьць, перапрацоўчая прамысловасьць, турыстычны бізнэс і сельская гаспадарка.

Журналісты кампаніі NRK пагутарылі з уладальнікам і супрацоўнікамі садовых кампаній, дзе былі студэнты з Украіны ды Беларусі. У адной зь іх, што на поўначы краіны, круглы год у цяпліцах садзяць і зьбіраюць ураджай ад сотні тысяч таматных расьлінаў. Кіраўнік кампаніі Карл Вінг кажа, што гаспадарцы пры такіх аб’ёмах працы неабходныя добрыя рукі ды веды. Кожная таматная расьліна патрабуе мінімум раз на тыдзень чалавечай увагі, а кожны трэці дзень работнікі павінны зьбіраць ураджай. Зразумела, такую працу не даверыш звычайнаму чалавеку з вуліцы.

Студэнт-аграрый з Украіны Алесь Плінча практыкаваўся ў садоўніцтве год. Практыкай, заробкамі, хоць яны ў стажораў з Усходняй Эўропы і складаюць прыкладна каля 70% ад мінімальнага заробку нарвэжцаў, вельмі задаволены.

«Я зарабляю грошы, разоў у дзесяць большыя, чым дома, — кажа Алесь. — Тут я таксама даведаўся пра выкарыстаньні новых тэхналёгіяў. Усё гэта можна рабіць і дома. Галоўнае, я ведаю, як. Стаж — гэта бяспройгрышная сытуацыя».

Некаторыя прадстаўнікі Фэдэрацыі нарвэскага садоўніцтва лічаць, што сыстэма з працай іншаземцаў зь ненарвэскім сэртыфікатам будзе ўтылізавацца — сюды павінна прыходзіць свая, абучаная прафэсіі ў сябе дома, моладзь.

Кіраўнікі гаспадарак глядзяць на гэтую сытуацыю больш рэальна. Па-першае, яны зацікаўленыя ў больш таннай працоўнай сіле, па-другое, у мясцовай моладзі няма такіх навыкаў садоўніцтва, як у стажораў з Украіны і Беларусі. Ужо ёсьць звароты да ўладаў з просьбай працягнуць дазвол на стаж для маладых украінцаў ды беларусаў хаця б да двух гадоў. Калі гэта немагчыма, то пайсьці на тое, каб выдаваць сэзонным рабочым з гэтых краінаў больш працяглую, чым на шэсьць месяцаў, працоўную візу.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG