Падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
19 студзеня 1972 году нарадзіўся Сяргей Міхалок. Да 2014 году Міхалок быў вакалістам і галоўным ідэолягам беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». У верасьні 2014 году пасьля распаду «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок узначаліў праект «Brutto». Летась Міхалок аднавіў праект «Ляпіс Трубяцкі» ў клюбным фармаце «Ляпіс-98».
Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць
Таксама ў гэты дзень
1903 — было абвешчана аб правядзеньні першай у сьвеце роварнай гонкі «Тур дэ Франс».
1966 — Індзіра Гандзі стала трэцім прэм’ер-міністрам Індыі.
1978 — у Нямеччыне вырабілі апошні аўтамабіль «Фальксваген-Жук».
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік
1839 — Поль Сэзан, францускі мастак
1931 — Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.
1947 — Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, аўтар радыкальных эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.
У памяці
1862 — памёр Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».
1944 — быў забіты польскім падпольлем Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст і палітычны дзяяч.
1969 — на знак пратэсту супраць вайсковай інтэрвэнцыі Савецкага Саюзу ў Чэхаславаччыну ўчыніў самаспаленьне чэскі студэнт Ян Палах.
2001 — памёр Ян Пятроўскі, беларускі пратэстанцкі дзяяч. Перакладаў на беларускую мову Плятона, Марка Аўрэлія. Першым пераклаў на беларускую мову «Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека».
2013 — загінуў Юры Гумянюк, беларускі паэт і журналіст.