Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзясятках гарадоў Польшчы патрабавалі зьменаў у закон пра аборты


У прыкладна 50 гарадах Польшчы адбыліся так званыя «чорныя пратэсты», удзельнікі і, перш за ўсё, удзельніцы якіх патрабуюць лібэралізацыі заканадаўства аб праве на аборт.

Усяго дзевяці галасоў не хапіла на мінулым тыдні ў Сэйме прыхільнікам лібэралізацыі заканадаўства, што датычыцца абортаў, для разгляду гэтага пытаньня: некалькі дэпутатаў апазыцыі проста не зьявіліся на галасаваньне, а трое прагаласавалі супраць, што выклікала гнеў часткі полек, якія прыйшлі ў сераду да штаб-кватэраў апазыцыйных партый, а потым і да будынка парлямэнту.

«Палітыкі ўсіх партый безадказна паставіліся да праблем, што тычацца нашага здароўя і жыцьця, яны не паважаюць людзей, якія сабралі подпісы за спрашчэньне доступу да абортаў», — заявіла адна з удзельніц дэманстрацыі ў Варшаве.

Цяпер на разглядзе адпаведнай камісіі ў Сэйме знаходзіцца іншы законапраект, які наадварот цалкам забараняе аборты. У цяперашні час аборты ў Польшчы дапускаюцца толькі ў выпадку незваротнага пашкоджаньня плода або непасрэднай пагрозы для жыцьця жанчыны.

Увосень 2016 году па ўсёй Польшчы пракацілася хваля «чорных пратэстаў». Пад уплывам іх масавасьці тады ўлады адступілі ад намераў зрабіць больш жорсткім заканадаўства, якое тычыцца абортаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG