Такая інфармацыя зьмешчана на сайце Парку высокіх тэхналёгій. Адміністрацыя ПВТ зьвяртае ўвагу, што ў гэты ж дзень набывае сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».
Што там у новым «ІТ-дэкрэце»? Каротка пра асноўнае
Такім чынам, дзейнасьць з токенамі, пералічаная ў пункце 3 палажэньня аб ПВТ (апэратар крыптаплятформы, апэратар абменнага пункту крыптавалюты ды іншая дзейнасьць з укараненьнем лічбавых знакаў) да ўказанага тэрміну ня можа ажыцьцяўляцца як юрыдычнымі, так і фізычнымі асобамі.
У тым ліку гэта тычыцца дзейнасьці, у якой маюцца прыкметы прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах, інвэстыцыйнага фонду, а таксама ажыцьцяўленьня апэрацый на стварэньне і разьмяшчэньне ўласных лічбавых знакаў.
Пасьля 28 сакавіка такімі відамі дзейнасьці змогуць займацца толькі тыя суб’екты гаспадараньня, якія стануць рэзыдэнтамі Парку высокіх тэхналёгій, што, у прыватнасьці, прадугледжана дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.