«Ня спалі, ня елі — пяць дзён стаім». Чарга па танныя кватэры ў Менску
Каля сотні чалавек дзень і ноч трымалі чаргу каля Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну Менску, каб набыць танныя кватэры. Дзяржаўнае прадпрыемства пачало будаваць у мікрараёне "Навінкі" жылы комплекс, кошт кватэр у якім для шараговых спажыўцоў значна ніжэйшы за рынкавы.