Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адаму Бяляцкаму пагражае два з паловай гады зьняволеньня за апаганьваньне мэмарыялу ў Асьвенціме


Адам Бяляцкі
Адам Бяляцкі

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Інфармацыю пра ўдзел у акцыі і судовым працэсе ён асабіста пацьвердзіў Радыё Свабода.

Сьледзтва лічыць Адама Бяляцкага адным з арганізатараў пэрформансу ў Асьвенціме. Яго таксама абвінавачваюць у забойстве жывёлы.

Судовы працэс па справе аб апаганьваньні месца памяці ў дачыненьні да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенага каля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц праходзіць у раённым судзе польскага горада Асьвенцім са жніўня 2017 году. Пра гэта паведамляе польскае радыё.

24 сакавіка 2017 году гэтыя людзі, сярод якіх былі і грамадзяне Беларусі, у тым ліку Адам Бяляцкі і Мікіта Валадзько, каля галоўнай брамы канцлягеру забілі ягня, павесілі на браму з надпісам «Arbeit Macht Frei» банэр «Love», разьдзелася дагала і скаваліся наручнікамі. Яны кажуць, што гэта быў антываенны пратэст.

Першапачаткова паліцыя паведамляла пра затрыманьне 11 чалавек: 6 палякаў, 4 беларусаў і 1 немца (7 мужчын і 4 жанчыны) ад 20 да 27 гадоў. Музэй адразу ж у сваёй заяве падкрэсьліў, што выкарыстаньне сымболікі Асьвенціму для якіх бы то ні было дэманстрацыяў або хэпэнінгаў — абуральнае і вартае пакараньня. Гэта абражае памяць ахвяраў нямецкага канцлягеру. За апаганьваньне месца памяці прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі. Арганізацыя ў абарону жывёлаў OTOZ Animals таксама патрабавала зьмяніць артыкул, па якім вылучаныя абвінавачваньні супраць двух удзельнікаў хэпэнінгу, якія забілі ягня.

«Мэта нашага пэрформансу была ў тым, каб зьвярнуць увагу на тое, што мы, напэўна, нічога не зразумелі пра Асьвенцім. Неяк нам кепска патлумачылі, што забіваць нельга. І мы так сама робім», — так патлумачыў свой удзел у акцыі Мікіта Валадзько.

8 сьнежня падсудныя выступілі з апошнім словам. Шараговым удзельнікам пракурор просіць 1 год 4 месяцы зьняволеньня кожнаму (пакараньне можа быць адбыта ў выглядзе 32 гадзін сацыяльнай працы на месяц).

Беларусам Мікіту Валадзько і Адаму Бяляцкаму, якіх сьледзтва лічыць арганізатарамі акцыі, пагражае 2 гады 2 месяцы і 2 гады 6 месяцаў зьняволеньня адпаведна. Іх абвінавачваюць таксама ў забойстве жывёлы.

Прысуд у справе будзе агучаны 17 студзеня 2017 году. Бацькі Адама Бяляцкага ад камэнтароў адмаўляюцца.

«Я габрэй. Мае сваякі загінулі падчас Галакосту» — беларускі ўдзельнік пэрформансу ў Асьвенціме чакае прысуду ў Польшчы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG