Пра гэта ў нядзелю, 7 студзеня, паведамілі Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека і праўрадавыя ваенізаваныя фармаваньні Нацыянальных сіл абароны.
Захапіўшы Сінджар, войска Асада атрымала доступ да вайсковага аэрапорту і важнага наземнага транспартнага вузлу. У апошнія месяцы сілы Асада значна пашырылі падкантрольную ім тэрыторыю ў Сырыі.
Ідліб — апошняя правінцыя, якая амаль цалкам кантралюецца супернікамі рэжыму Асада. Сярод іх пануючае становішча займаюць атрады групоўкі «Хайят Тахрыр аш-Шам», блізкай па сваёй ідэалёгіі да «Аль-Кайдзе».
6 і 7 студзеня ў раёне Усходняя Гута, ахвярамі бамбаваньняў сталі як найменей 18 мірных жыхароў, у тым ліку дзеці. Яшчэ як найменей 60 чалавек атрымалі раненьні. Усходняя Гута, як і Ідліб, знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў і ўваходзіць у лік зон дээскаляцыі. Праваабаронцы вінавацяць у авіяўдары па Усходняй Гуце ўзброеныя сілы Сырыі і Расеі.