Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт не знайшоў парушэньня правоў асуджанага да сьмерці «чорнага рыэлтара»


«Чорныя рыэлтары» ў судовай залі
«Чорныя рыэлтары» ў судовай залі

Людміла Гершанкова, маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, зьвярнулася ў Сьледчы камітэт са скаргай, што яе сына ў месцах пазбаўленьня волі зьбівалі. Аднак сьледчыя тых падазрэньняў не пацьвердзілі, паведамляе БелаПАН.

21 ліпеня 2017 году Магілёўскі абласны суд прызнаў фігурантаў справы — Сямёна Беражнога, а таксама мужа і жонку Ігара і Тацяну Гершанковых — вінаватымі ў забойствах, выкраданьні, махлярстве, вымагальніцтве, крадзяжы. Гершанковы таксама прызнаныя вінаватымі ў незаконным абароце наркотыкаў. Чацьвёрты фігурант справы Барыс Калесьнікаў быў абвінавачаны ў разбоі, у саўдзеле ў забойстве, а таксама ў выкраданьні чалавека.

Сямён Беражны і Ігар Гершанкоў асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня, Тацяна Гершанкова — да 24 гадоў пазбаўленьня волі, Калесьнікаў — да 22 гадоў зьняволеньня.

20 сьнежня 2017 году Вярхоўны суд пакінуў прысуды бязь зьмены, апэляцыйныя скаргі засталіся без задавальненьня.

Ігар Гершанкоў працягвае сьцьвярджаць, што не вінаваты ў забойствах і што яго вымусілі пісаць яўку з павіннай, ужываючы фізычную сілу і псыхалягічны ціск. Пра гэта ён піша ў лістах да маці. Згодна зь імі, пабоі, нанесеныя ў ізалятары часовага ўтрыманьня і ў турме ў Магілёве, не фіксаваліся, хоць ёсьць факты яго зваротаў у мэдычныя структуры. Гершанкоў таксама заяўляе, што Вярхоўны суд адхіляў ягоныя хадайніцтвы неабгрунтавана.

Як сказаў БелаПАН начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч, была праведзена дадатковая праверка інфармацыі аб парушэньнях правоў Ігара Гершанкова, аднак зьвесткі не знайшлі пацьверджаньня.

У жніўні 2017 году Людміла Гершанкова заявіла, што міліцыя пагражала сыну і што пад вартай яго зьбівалі. Яна зьвярнулася ў розныя інстанцыі са скаргамі. Пасьля гэтага гвалт у дачыненьні да яе сына спыніўся.

Раней Эўразьвяз асудзіў сьмяротныя прысуды фігурантам справы «чорных рыэлтараў» і заклікаў афіцыйны Менск увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

«Іх будуць сьпяшацца расстраляць»: падрабязнасьці пра «чорных рыэлтараў» ад былога фігуранта справы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG