Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць караць за адмову ад стварэньня безбар'ернага асяродку для інвалідаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2018 годзе будуць унесеныя зьмены ў законы «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб папярэджаньні інваліднасьці і рэабілітацыі інвалідаў», распавяла БЕЛТА міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касьцевіч.

У прыватнасьці, плянуецца ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для юрыдычных і службовых асобаў за ўхіленьне ад патрабаваньняў стварыць бесьперашкодны доступ інвалідаў да аб’ектаў сацыяльнай, інжынэрнай і транспартнай інфраструктуры.

Паводле Касьцевіч, заканадаўча будзе замацаваная норма аб выдзяленьні парковачных месцаў для аўтамабіляў інвалідаў.

У Беларусі працягнуць уладкоўваць пандусы, пашыраць дзьвярныя праёмы на ўваходах і ўнутры будынкаў, усталёўваць поручні (плянуецца зрабіць гэта больш чым на 670 аб’ектах). Для людзей з парушэньнямі слыху плянуюць адаптаваць 837 гадзінаў тэлевізійнага прадукту. Вывучаецца магчымасьць увядзеньня пэрсанальных асыстэнтаў для людзей з інваліднасьцю.

Таксама плянуецца ўвядзеньне квот на стварэньне працоўных месцаў для інвалідаў. У заканадаўства ўнясуць зьмены, якія забароняць дыскрымінацыю па прыкмеце інваліднасьці, уключаючы прыём на працу, захаваньне працы, прасоўваньне па службе.

Яшчэ адна з магчымых зьменаў — укараненьне пэрсанальнага бюджэту для інвалідаў, каб яны самастойна вырашалі, на якія сацыяльныя паслугі выдаткаваць выдзеленыя грошы.

Колькі людзей зь інваліднасьцю жывуць у Беларусі. ІНФАГРАФІКА

Паводле Касьцевіч, у Беларусі цяпер жыве больш за 560 тысяч чалавек з інваліднасьцю (амаль 6% ад агульнай колькасьці насельніцтва), зь іх больш за 180 тысяч працаздольнага ўзросту.

«Трэба стварыць магчымасьці для таго, каб чалавек з інваліднасьцю мог атрымаць адукацыю, быць канкурэнтным на рынку працы, каб грамадзтва рэальна ўспрымала такога чалавека як роўнага сабе», — адзначыла міністарка.

У 2015 годзе Беларусь падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвэнцыю аб правах інвалідаў. У чэрвені 2017 году зацьверджаны Нацыянальны плян дзеяньняў па рэалізацыі палажэньняў Канвэнцыі.

Зь неабмежаванымі магчымасьцямі: 10 беларусаў, якія ламаюць стэрэатыпы пра інвалідаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG