Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новую справу супраць фігуранта «справы патрыётаў» Андрэя Бяляўскага перадалі ў суд


Андрэй Бяляўскі
Андрэй Бяляўскі

Крымінальная справа супраць Андрэя Бяляўскага была ўзбуджаная за захоўваньне аднаго патрона, знойдзенага падчас ператрусаў увесну 2017 году. Як паведамляе сайт «Вясны», яна перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска. Згодна з ч. 1 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса РБ, Бяляўскаму можа пагражаць абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.

Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка, абвінавачаны па артыкулах КК «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «Стварэньне незаконнага ўзброенага фарміраваньня». 2 чэрвеня адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе са спыненьнем справы.
12 сьнежня Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачаньне Бяляўскаму па артыкуле «Незаконныя выраб, набыцьцё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўваньне, перавозка, перасылка або нашэньне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў». Дата суда пакуль не прызначаная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG