Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы заслужаны будаўнік, які адбудоўваў малую радзіму Лукашэнкі


Мікалай Патрончык, архіўнае фота
Мікалай Патрончык, архіўнае фота

27 сьнежня затрымалі дырэктара Круглянскай мэханізаванай перасоўнай калёны № 266 Мікалая Патрончыка. Яго падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры, піша TUT.BY са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Заслужаны будаўнік Беларусі Мікалай Патрончык кіруе арганізацыяй, дзе працуе больш за тысячу чалавек.

На прадпрыемстве, у Камітэце дзяржкантролю, КДБ і Сьледчым камітэце журналістам TUT.BY па стане на вечар 28 сьнежня не ўдалося пацьвердзіць інфармацыю.

Мікалай Патрончык узначаліў круглянскую ПМК у 1995 годзе. Прадпрыемства — найбуйнейшы ўласьнік нерухомасьці ў Круглянскім раёне. Яно займалася будаўніцтвам у тым ліку рэзыдэнцыі Лукашэнкі «Александрыя-2», а таксама вёскі Александрыя і Лядовага палацу ў Шклове.

У інтэрвію Naviny.by Патрончык называў Лукашэнку «добрым знаёмым». У 2012 Лукашэнка прапаноўваў Патрончыку пасаду міністра архітэктуры, але той адмовіўся.

Падарожжа Свабоды ў Круглае і размова зь Мікалаем Патрончыкам, 2011 год

10 гучных карупцыйных спраў 2017 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG