«100 словаў». Заклік да напісаньня цікавых, але ляканічных тэкстаў адразу прыцягнуў маю ўвагу. Магчыма, што адзін з маіх улюбёных пісьменьнікаў — А. П. Чэхаў. Ён не напісаў ніводнага раману, але ўвесь сьвет ведае і любіць яго творчасьць.
Я не адразу пачала пісаць: бянтэжыла недастатковае веданьне беларускай мовы, не хапала разуменьня яе калярыту, своеасаблівасьці, што важна для мастацкага выказваньня. Аднак спакуса была вялікая, і я асьмелілася…
На сёньняшні дзень выйшлі каля 50 маіх мініятураў, чаму я бязьмерна рада і вельмі ўдзячная аўтару ідэі «100 словаў» ды рэдакцыі радыё. Таксама, вялікі дзякуй за кнігу!
Вікторыя Грыніна