Каля двухсот жыхароў вёскі Якімава Слабада Сьветлагорскага раёну 25 сьнежня выйшлі на вуліцу пратэставаць супраць смуроду, які разносіць па навакольлі нядаўна пабудаваны завод сульфатнай беленай цэлюлёзы на базе мясцовага цэлюлёзна-кардоннага камбінату.