Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Моладзевым тэатры Літвы паставяць спэктакль па кнігах Алексіевіч


Паглядзець пастаноўку маладых актораў па матывах «Цынкавых хлопчыкаў» і «Чарнобыльскай малітвы» прыедзе і сама пісьменьніца.

Сам спэктакль быў зрэжысаваны Эймунтасам Некрошусам сумесна з тэатрам Meno fortas. Як пішуць на сайце Моладзевага тэатру Літвы, Алексіевіч плянуе прыехаць на адну з пастановак у студзені. Пасля спэктаклю ўсе ахвочыя змогуць асабіста пагутарыць з Нобэлеўскай ляўрэаткай.

Вясной мінулага году пісьменьніца ўжо прыяжджала ў Літву ў Панявеж, дзе акторы Панявескага драматычнага тэатру адыгралі спэктакль «Чарнобыльская малiтва», пастаўлены паводле напiсанай ёю аднайменнай кнiгi. Тады яна сказала, што езьдзiць не на ўсе прэм’еры, пастаўленыя паводле яе твораў, але ад запрашэньня ў Панявеж не магла адмовiцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG