Сярод новых санкцыяў — абмежаваньне імпарту паліва ў Паўночную Карэю на 90 адсоткаў. Усе пастаўшчыкі нафты ў КНДР павінны паведамляць пра гэта ў ААН. Таксама ўводзіцца забарона на пастаўкі мінэралаў, хімічных тавараў, электрычных тавараў і абсталяваньня. Пашырэньне санкцый зьвязана з чарговым пускам у КНДР міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.
Гэта дзявятая па ліку санкцыйная рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН у адрас КНДР. У канцы лістапада Паўночная Карэя правяла чарговыя ракетныя выпрабаваньні. У Пхэньяне заявілі, што іх балістычныя ракеты здольныя дасягнуць кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.