Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі ЗША ня вераць заявам расейскіх уладаў аб разгроме «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі


Брэт Макгерк
Брэт Макгерк

Пра гэта заявіў Брэт Макгерк, спэцыяльны амбасадар ЗША ў Глябальнай кааліцыі, якая змагаецца супраць «Ісламскай дзяржавы».

Па словах Брэта Макгерка, групоўка «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі яшчэ цалкам не разьбітая, а сьцьвярджэньням Масквы аб вывадзе расейскіх войскаў з арабскай рэспублікі верыць на слова пакуль не выпадае, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Мы прасоўваем нашы ўласныя нацыянальныя інтарэсы ў Сырыі, і мы застанемся ў Сырыі і паклапоцімся аб тым, каб параза „Ісламскай дзяржавы“ была доўгатэрміновай і гэтыя тэрыторыі былі спакойнымі. <...> Не, „Ісламская дзяржава“ не разьбітая цалкам. І я пра гэта казаў, калі прывёў вам дадзеныя па колькасьці нашых авіяўдараў на мінулым тыдні. Яны выразна сьведчаць пра гэта», — заявіў Макгерк, выступаючы падчас брыфінгу ў Дзярждэпартамэнце ЗША ў чацьвер.

Паводле яго, важнай мэтрыкай посьпеху міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі пад правадырствам ЗША зьяўляецца і той факт, што «Ісламская дзяржава» ні разу не змагла адваяваць вызваленыя ад яе баевікоў тэрыторыі.

«І калі быць да канца шчырымі, расейцы гэтага сказаць ня могуць», — заявіў Макгерк.

Спэцамбасадар ЗША ў Глябальнай кааліцыі сказаў, што чуў заявы расейскіх уладаў пра тое, што «Ісламская дзяржава» разьбітая ў Сырыі і што яны выводзяць адтуль свае войскі, але ён лічыць, што «на самай справе, гэта яшчэ трэба высьветліць», і ён лічыць, што расейскія войскі будуць захоўваць там даволі значную прысутнасць.

«Я яшчэ раз паўтаруся, мы будзем супрацоўнічаць зь імі (Расеяй — РС) там, дзе нашы інтарэсы супадаюць. І мы будзем ім адкрыта заяўляць пра пытаньні, па якіх нашы інтарэсы разыходзяцца», — сказаў на заканчэньне Макгерк.

6 сьнежня Генэральны штаб Расеі абвясьціў, што тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі пераможаныя. Неўзабаве гэтую заяву пракамэнтавалі ў Пэнтагоне. Прадстаўнік Мінабароны ЗША Эрык Пэхан заявіў, што ня згодны са сьцьвярджэньнямі расейскіх вайскоўцаў аб тым, што сырыйскія войскі пры падтрымцы паветрана-касьмічных сілаў Расеі канчаткова разьбілі «Ісламскую дзяржаву» ў Сырыі.

Расея зноў заявіла пра вызваленьне Сырыі ад баевікоў. Экспэрты зьняпраўдзілі гэта

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG