Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ упершыню ў гісторыі адбірае права голасу — у Польшчы


Акцыя пратэсту ў Варшаве супраць судовай рэформы
Акцыя пратэсту ў Варшаве супраць судовай рэформы

Выканаўчы орган Эўрапейскага Зьвязу ініцыяваў працэдуру пазбаўленьня Польшчы права голасу ў супольнасьці, пасьля таго як шматмесячная напружанасьць у адносінах паміж Брусэлем і Варшавай дасягнула апагею.

Эўракамісія лічыць, што распрацаваная польскімі ўладамі рэформа абмяжоўвае незалежнасьць судзьдзяў. Сёньня камісія задзейнічала 7-ы артыкул асноўнага дакумэнта ЭЗ Лісабонскай дамавы, каб пакараць Варшаву за парушэньні правілаў, якія тычацца правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Гэта беспрэцэдэнтны крок.

Камісія лічыць, што судовыя рэформы ў Польшчы абмяжоўваюць незалежнасьць судзьдзяў. У прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ёсьць час да 5 студзеня, каб надаць ім сілу закона.

Рэзкае пагаршэньне адносін паміж Варшавай і Брусэлем пачалося пасьля прыходу да ўлады кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» у канцы 2015 года.

Калі ўрады ўсіх краін ЭЗ пагодзяцца, права голасу Польшчы ў ЭЗ можа быць прыпынена. Акрамя таго, Варшава можа сутыкнуцца з скарачэньнем дапамогі ад ЭЗ, якая складае мільярды эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG