Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы мае намер актывізаваць адносіны з «усімі судовымі ўзроўнямі ў Беларусі»


Кіраўнік генэральнага дырэктарату па правах чалавека і вяршэнства права Сакратарыяту Рады Эўропы Хрыстас Якумопулас
Кіраўнік генэральнага дырэктарату па правах чалавека і вяршэнства права Сакратарыяту Рады Эўропы Хрыстас Якумопулас

Рада Эўропы мае намер актывізаваць адносіны з усімі судовымі ўзроўнямі ў Беларусі. Пра гэта 19 сьнежня ў Менску журналістам заявіў кіраўнік генэральнага дырэктарату па правах чалавека і вяршэнства права Сакратарыяту Рады Эўропы Хрыстас Якумопулас.

У Менску Хрыстас Якумопулас удзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі «Апэляцыя ў сыстэме крымінальнага права: рэальнасьць, тэндэнцыі і пэрспэктывы», арганізаванай Радай Эўропы і Генэральнай пракуратурай Беларусі. На канфэрэнцыі разглядаюцца пытаньні апэляцыі ў нацыянальным крымінальным працэсе, роля і задачы пракурора на гэтай стадыі судаводзтва, межы правоў суду другой інстанцыі, досьвед дзяржаваў-удзельніц Рады Эўропы па ўжываньні інстытута апэляцыі.

Канфэрэнцыю Якумопулас назваў «вельмі важным мерапрыемствам, сур’ёзным крокам ва ўзаемаадносінах Рады Эўропы і Беларусі». Генэральную пракуратуру ён лічыць важным партнэрам ва ўзаемаадносінах зь Беларусьсю, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG