Калі кааліцыя будзе ратыфікаваная, то Аўстрыя стане першай краінай Эўропы з урадам, сярод членаў якога — ультраправыя. Прэзыдэнт краіны Аляксандр Ван дэр Бэлен запрасіў лідэраў абедзьвюх партый узгадніць фармаваньне ўрадавай кааліцыі 16 сьнежня.
Себасьцьяну Курцу ўсяго 31 год, але ён верагодна стане наступным канцлерам Аўстрыі.
Выбары ў аўстрыйскі парлямэнт прайшлі 20 кастрычніка. Кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя атрымала 31 працэнт галасоў. За ёй ідзе Сацыял-дэмакратычная партыя — яе падтрымалі амаль 27 працэнтаў выбаршчыкаў. 26 адсоткаў галасоў атрымала Партыя свабоды.
Калі Курц сфармуе новы ўрад, то ён стане самым маладым канцлерам у Эўропе — палітыку ўсяго 31 год. Раней лідэр кансэрватараў паабяцаў праводзіць у Аўстрыі праэўрапейскую палітыку.