Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйская народная партыя перамагае на выбарах — 31% галасоў


Аўстрыя ў перадвыбарчыя дні.
Аўстрыя ў перадвыбарчыя дні.

У Аўстрыі завяршыліся датэрміновыя парлямэнцкія выбары, ідзе падлік галасоў. Паводле папярэдніх дадзеных, атрыманых на аснове экзыт-полаў, Аўстрыйская народная партыя наперадзе, у яе 31 працэнт галасоў выбарнікаў.

Правапапулісцкая аўстрыйская Партыя свабоды, як чакаецца, апярэдзіць сацыял-дэмакратаў. У выбарчай кампаніі прымалі ўдзел 16 партыяў, зь іх 10 на фэдэральным узроўні.

Калі апраўдаюцца прагнозы сацыёлягаў і папулісты з Партыі свабоды стануць малодшымі партнэрамі ва ўрадавай кааліцыі з правацэнтрыстамі з Аўстрыйскай народнай партыі (ім прадказваюць 31 працэнтаў), то сфармаваны кабінэт будзе як ніколі правым і антыімігранцкім.

Найбольш пасьпяховым у перадвыбарнай кампаніі на працягу некалькіх месяцаў лічыўся 31-гадовы лідэр кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) Сэбаст’ян Курц. У апошні час Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СДПА), якую ўзначальвае канцлер Крыстыян Керн, скараціла адставаньне.

Выбары ў ніжнюю палату аўстрыйскага парлямэнту — Нацыянальную раду — былі прызначаныя на 15 кастрычніка датэрмінова, у сувязі з распадам у траўні гэтага году ўрадавай кааліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG