Больш за 2,4 тысячы навабранцаў прынялі прысягнулі 16 сьнежня ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў каля Барысава, перадае БЕЛТА.
У рытуале прыняцьця прысягі ўзяў удзел міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
Перад прысягай прадстаўнікі Мінабароны і камандзіры падразьдзяленьняў цэнтра сустрэліся з роднымі і блізкімі навабранцаў. Бацькі вайскоўцаў змаглі паглядзець на ўмовы побыту і пражываньня, арганізацыяй харчаваньня, узоры вайсковай формы адзеньня, а таксама атрымаць адказы на ўсе іх пытаньні.
72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў — так афіцыйна называецца вайсковая адзінка ў вайсковым гарадку Печы пад Барысавам. Вучэбны корпус у Печах — найвялікшая вайсковая фармацыя ў Беларусі, у Печах больш за 4,5 тысячы асабовага складу. Тут сканцэнтравана каля 10% усіх вайскоўцаў краіны.
Печы даўдно маюць сумную славу праз жорсткую дзедаўшчыну. Большасьць выпадкаў замоўчвалася, пакуль у пачатку кастрычніка гэтага году маці шэрагоўца Аляксандра Коржыча не расказала, як загінуў яе сын. Затым усплылі іншыя ня менш жахлівыя сьведчаньні.
15 лістапада стала вядома, што ў сувязі са сьмерю вайскоўца Аляксандра Коржыча ў Печах распачалі каля 15 крымінальных справаў.
Што зьмянілася ў войску пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча
У злучэньнях і вайсковых частках Узброеных Сіл Беларусі сёньня праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя прыняцьцю вайсковай прысягі новым папаўненьнем. Словы прысягі прамаўляюць больш за 7,5 тысяч прызваных на тэрміновую вайсковую службу маладых людзей і больш як 1,5 тысячы прызваных на службу ў рэзэрве.