У лістападзе Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,45%. Ад пачатку году інфляцыя склала 4,41%. За апошнія 8 гадоў гэта найменшы паказьнік за аналягічны пэрыяд.
Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі
- ў студзені на 0,87%,
- у лютым — на 0,54%,
- у сакавіку — на 0,28%,
- у красавіку — на 0,66%,
- у траўні — на 0,28%,
- у чэрвені — на 0,71%.
У ліпені і жніўні была зафіксавана дэфляцыя, калі кошты зьнізіліся на 0,11% і 0,39 адпаведна.
У верасьні цэны падняліся на 0,25%. У кастрычніку была зафіксавана найвялікшая інфляцыя за 2017 год —1,2%.
У лістападзе цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,48%, ад пачатку году — на 3,42%.
Цэны на паслугі ў параўнаньні з кастрычнікам павялічыліся на 0,82%, ад пачатку году — на 9,02%.
Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя