У Дзяржаўнай думе называюць прыняты дакумэнт адказам на пазбаўленьне расейскай тэлекампаніі RT акрэдытацыі ў Кангрэсе ЗША.
5 сьнежня Міністэрства юстыцыі Расеі апублікавала сьпіс сродкаў масавай інфармацыі, якім прысвоены статус «замежнага агента». У яго ўнесены Голас Амэрыкі, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС), мэдыяпраекты расейскай службы Радыё Свабода «Фактографии» і «Сибирь. Реалии», тэлеканал «Настоящее время», татара-башкірская служба Радыё Свабода, мэдыяпраекты «Idel. Реалии», «Кавказ. Реалии», «Крым. Реалии».