«Мы атрымалі інфармацыю, што яго затрымалі. Яму ўручылі падазрэньне», — заявіў ён. Дзеравянку цытуе агенцтва УНІАН.
Адвакат Саакшавілі Руслан Чарналуцкі пацьвердзіў, што палітык затрыманы, перадае InfoResist.
На кадрах жывой трансьляцыі тэлеканалу NewsOne відаць, як праваахоўнікі вывелі палітыка з будынка, пасадзілі ў аўтамабіль і зьехалі.
Адвакат, які выйшаў з кватэры Саакашвілі, паведаміў, што палітыку «агучылі, што яго падазраюць у садзейнічаньні зьвяржэньню дзяржаўнага рэжыму».