Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі нечаканая навіна». Лазоўскі, Дундукоў і Комлік-Ямацін камэнтуюць закрыцьцё «Справы патрыётаў»


Эмблема арганізацыі «Белы легіён»
Эмблема арганізацыі «Белы легіён»

Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў сёньня пра спыненьне справа «Белага легіёну». Раней ведамства абяцала, што рашэньне будзе прынятае да канца восені. «Апошні дзень» быў якраз 30 лістапада. Былыя фігуранты справы расказваюць Свабодзе, ці чакалі такога разьвіцьця падзей, і як паставіліся да навіны.

Міраслаў Лазоўскі: «Чаму закрылі? Падстаў не было»

— Натуральна, гэта поўная нечаканасьць. Усё, што я ведаю, гэта паведамленьні ў інтэрнэце, са СМІ. Тэлефанаваў у СК, там сказалі, што паперы мне накіравалі. Але я яшчэ не атрымліваў нічога... Я спадзяваўся на лепшае, рыхтаваўся да горшага. Былі спадзяваньні, што ўсё скончыцца добра. Але ніякай пэўнасьці. Ніякай інфармацыі мы не атрымлівалі.

Міраслаў Лазоўскі пасьля вызваленьня
Міраслаў Лазоўскі пасьля вызваленьня

Чаму закрылі? Па-першае, падстаў не было. Ніякага ўзброенага фармаваньня не было. Па-другое, я думаю, сваю справу адыграў шырокі грамадзкі розгалас. Хваля салідарнасьці, паднятая Нінай Шыдлоўскай і іншымі людзьмі.ю Толькі дзякуючы гэтаму. Без грамадзкай увагі ўсё магло б скончыцца нашмат горш.

Андрэй Дундукоў: «Была выкарыстаная мэтадычка 1996 году»

— Не чакаў я гэтага. Ад вас даведаўся аб закрыцьці справы. Я ведаю, у якой краіне жыву. Тут і за меншыя недарэчнасьці могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці... Я думаў, што будзе суд, умоўныя тэрміны, магчыма. Нешта такое самае мінімальнае. Найбольшае, на што я разьлічваў, гэта хаця б каб узялі ў залік той час, які мы ўжо адседзелі

У мяне шмат вэрсій, чаму так адбылося. Самая простая зь іх — была выкарыстаная мэтадычка 1996 году. А іншыя не ведаю, ці магу зараз агучыць.

Андрэй Комлік-Ямацін: «З адвакатам вырашым, ці буду падаваць на кампэнсацыю»

— Справу закрылі? Я яшчэ не ведаю аб гэтым нічога. Дзякуй, што паведамілі. Добрая навіна. Тое, што яе закрылі, гэта заканамерна. Уладам трэба было нейкую страшылку стварыць, як я разумею.

Я спадзяваўся, што справу закрыюць. Ёй не было на чым трымацца. Зараз для мяне галоўнае забраць свае рэчы. Там кампутар застаўся, працоўная інфармацыя. Яна вельмі патрэбная для рамеснай дзейнасьці. З адвакатам вырашым, ці буду падаваць на кампэнсацыю.

Як зьявілася справа «Белага легіёну»

Затрыманьні па справе пачаліся пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка 2017 году, што ў Беларусі «затрымалі дзесяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лягерах са зброяй». У той жа дзень Лукашэнка заявіў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «узарваў апазыцыйную кляаку», і што хацеў бы, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі.

За дзень да таго дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць нібы не зьвязаныя адна з адной «страшылкі», якім тут жа знаходзіліся абвяржэньні. Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых.

Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу), пазьней зьявілася абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фарміраваньня і ўдзеле ў ім» (артыкул 287 КК).

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG