Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка — траянскі конь Крамля»: у Брусэлі пратэставалі супраць Лукашэнкі, хоць ён і не прыехаў. ФОТА і ВІДЭА


Пратэст супраць Лукашэнкі ў Брусэлі, 23 лістапада
Пратэст супраць Лукашэнкі ў Брусэлі, 23 лістапада

У Брусэлі прайшоў першы пратэст супраць Лукашэнкі, нягледзячы на тое, што ён адмовіўся ехаць на саміт «Усходняга парнэрства».

24 лістапада ў Брусэлі пачнецца саміт краінаў-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Гэта першы саміт Партнэрства, на які быў афіцыйна запрошаны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Аднак 21 лістапада Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што Лукашэнка на саміт не паедзе, беларускую дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

23 лістапада Беларусы ў Бэльгіі здадзілі пратэсты супраць дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі — як тлумачылі Свабодзе пратэстоўцы, яны ня супраць прыезду беларускай дэлегацыі, але хацелі зьвярнуць увагу эўрапейскіх палітыкаў на дзеяньні беларускіх уладаў.

Паводле пратэстоўцаў, Лукашэнка паводзіць сябе як «траянскі конь Крамля». Яны згадвалі сярод іншага і затрыманьне ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, названага КДБ «стваральнікам шпіёнскай сеткі», і затырманага ў Расеі ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG