Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску хуліган расстраляў дваіх дзяцей з пнэўматычнай зброі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два дзевяцігадовыя хлопчыкі атрымалі раненьні — адзін у грудзі, другі ў галаву. Бацькі зьвярнуліся ў міліцыю.

Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі мужчыну, які страляў па дзецях. Высьветлілася, што ён злоўжывае алькаголем і раней ужо меў праблемы з законам. У міліцыі затрыманы заявіў, што страляў па дзецях з акна і што яны нібыта самі пра гэта папрасілі.

Віцебская гарадзкая пракуратура завяла крымінальную справу паводле часткі 3 артыкулу 39 — «асабліва злоснае хуліганства», паведамляе афіцыйны сайт пракуратуры. Вядзецца сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG