Нягледзячы на тое, што яго затрымалі яшчэ 25 кастрычніка, афіцыйнае абвінавачаньне ня выстаўлена дагэтуль.
Тым часам стала вядома, што карэспандэнта «Ўкраінскага радыё» трымаюць у СІЗА КДБ, у яго ёсьць выдзелены дзяржавай адвакат, для яго прымаюць перадачы, а сам ён дасылае лісты з «амэрыканкі».
Ягоная жонка Алена ў размове з працадаўцам паведаміла, што мужа нібыта вінавацяць у «шпіёнскай дзейнасьці».
Свабода будзе весьці наўпроставую відэа- і тэкставую трансьляцыю.