Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне загінуў мужчына, ён чысьціў дах кароўніка перад прыездам Лукашэнкі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Учора ў Буда-Кашалёўскім раёне ў вёсцы Бушоўка трагічна загінуў Кірыл Раманаў — былы выратавальнік МНС. У апошні час ён працаваў на «Гомельскім хімічным заводзе». Як пішуць «Сильные новости» у працоўны час гамельчука адправілі чысьціць дах кароўніка. Ён упаў з 10-мэтровай вышыні і разьбіўся да сьмерці.

У суботу, 18 лістапада, супрацоўнікаў «Хімзаводу» адправілі мыць дах кароўнікаў у вёску Бушоўка Марозавіцкага сельсавету. У сувязі з будучым візытам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ўсе сілы былі кінутыя, каб упарадкаваць ваколіцы. Людзі, якія заступалі на зьмену, не займаліся сваімі наўпроставымі абавязкамі, а ехалі чысьціць дахі кароўнікаў.

«Працавалі без страхоўкі. Дах, мабыць, была залатаны нетрывалым матэрыялам у некаторых месцах ён правальваўся, а Кірыл зваліўся на бэтон з 10-мэтровай вышыні і разьбіўся, — распавяла «Сильным Новостям» Тацяна Раманава, сястра загінулага.

Да бацькоў Кірыла Раманава прыяжджала кіраўніцтва заводу, прапаноўвалі сваю дапамогу, расказвалі, што тэхніку бясьпекі Кірыл праходзіў. У сваю чаргу сваякі загінулага будуць дамагацца праверкі па здарэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG