Партал wirtualnemedia.pl паведаміў, што ў справу захаваньня «Белсату» асабіста ангажаваўся віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Польшчы Матэуш Маравецкі.
«Я магу пацьвердзіць, што існуе палітычная воля ўтрымаць „Белсат“ і што Міністэрства фінансаў працуе, як гэта забясьпечыць фінансава», — сказала Рамашэўска-Гузы.
Адначасова яна зрабіла заўвагу, што, магчыма, фінансаваньне дзейнасьці «Белсату» і надалей будзе адбывацца празь Міністэрства замежных справаў.
Летась Міністэрства замежных справаў Польшчы прыняло рашэньне аб скарачэньні фінансаваньня «Белсату» на дзьве траціны.