Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кастрычніку зафіксавана найвялікшая інфляцыя за 2017 год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У кастрычніку Белстат зафіксаваў найвышэйшы рост спажывецкіх цэнаў — 1,2%.

Сёлета ў студзені цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 0,87%, у лютым — на 0,54%, у сакавіку — на 0,28%, у красавіку — на 0,66%, у траўні — на 0,28%, у чэрвені — на 0,71.

У ліпені і жніўні была зафіксавана дэфляцыя, калі кошты зьнізіліся на 0,11% і 0,39 адпаведна.

У верасьні цэны падняліся на 0,25%.

Ад пачатку году інфляцыя склала 3,94%.

У кастрычніку цэны на спажывецкія тавары падняліся на 1,32%, ад пачатку году — на 2,93%.

Цэны на паслугі ў параўнаньні зь верасьнем павялічыліся на 2,05%, ад пачатку году — на 8,13%.

Паводле прагнозу ўладаў, інфляцыя сёлета мусіла быць ня большай за 9%.

У 2016 годзе спажывецкія цэны вырасьлі на 10,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG