Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі лыжнік Далідовіч атрымае мэдаль Алімпіяды-2014 праз дыскваліфікацыю расейцаў


Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч атрымае бронзавы мэдаль зімовай Алімпіяды-2014 у лыжным маратоне на 50 кілямэтраў. Гэта стала магчымым пасьля допінгавай дыскваліфікацыі двух расейскіх спартоўцаў, паведамляе «Пресссбол».

44-гадовы беларускі спартовец, які ў алімпійскім маратоне ў Сочы фінішаваў пятым, атрымае бронзавы мэдаль пасьля таго, як расейскія лыжнікі Аляксандар Лягкоў і Максім Вылегжанін — пераможца і срэбны прызэр гонкі — былі дыскваліфікаваныя Міжнародным алімпійскім камітэтам праз парушэньне антыдопінгавых правілаў.

Сяргей Далідовіч прадстаўляў Беларусь на шасьці зімовых Алімпіядах, пачынаючы ад 1994 году. Ён таксама бронзавы прызэр Кубка сьвету 2001 году.

Сёлета Далідовіч распачаў краўдфандынгавую кампанію, каб сабраць грошы на падрыхтоўку да Алімпіяды-2018.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG