Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кікбаксэр Віталь Гуркоў перамог у Кітаі пасьля хваробы


Віталь Гуркоў
Віталь Гуркоў

Тытуляваны беларускі кікбаксэр Віталь Гуркоў стаў пераможцам прадстаўнічага міжнароднага турніру ў вагавай катэгорыі да 75 кіляграмаў паводле адной з самых прэстыжных арганізацыяў кікбоксінгу Kunlun Fight. Спаборніцтвы адбыліся ў кітайскім горадзе Ухань 5 лістапада.

Беларус правёў за адзін вечар тры двубоі, у якіх перамог двух кітайскіх кікбаксёраў, а ў фінале — іранца Хусэйна Карамі.

Паводле журналіста Яўгена Валошына, перад турнірам Віталь моцна захварэў, трэнаваўся з тэмпэратурай 38. «За дзень да вылету было 37,5. Але Гуркова гэта не бянтэжыла», — паведаміў Валошын.​

На рахунку 32-гадовага беларуса, які апошнія тры гады сьпявае ў рок-гурце Сяргея Міхалка Brutto, 9 перамог у чэмпіянатах сьвету ў кікбоксінгу паводле чатырох розных вэрсіяў. На рынг ён рэгулярна выходзіць пад беларускімі нацянальнымі сымбалямі — бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».

Народны чэмпіён Гуркоў запусьціў уласную лінейку «патрыятычнага» адзеньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG