Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы фільм пра гіcторыю сьмяротнай кары стварылі праваабаронцы


На фота — турэмная роба Аляксандра Грунова, асуджанага на сьмяротнае пакараньне
На фота — турэмная роба Аляксандра Грунова, асуджанага на сьмяротнае пакараньне

У сеціве зьявіўся фільм «Гісторыя сьмяротнага пакараньня», створаны ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».

«Ён распавядае пра сьмяротную кару ў гістарычным кантэксьце ад ахвярапрынашэньня да пазасудовых пакараньняў апанэнтаў улады, — сказала Свабодзе адна са стваральніц Паліна Сьцепаненка. — У аснове — тэкст з кнігі „Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі“, якая выйшла ў 2015 годзе, і графіка мастака Алеся Кажамякі».

Экспэртамі ў фільме выступаюць гісторык Алесь Краўцэвіч, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб, праваабаронцы Раіса Міхайлоўская і Андрэй Палуда.

«Сьмяротнае пакараньне ў 21-м стагодзьдзі — гэта барбарства. Я лічу, што прыйшоў час, каб яно сышло ў мінулае, каб яно стала часткай гісторыі. Няхай ня самай пазытыўнай яе часткай, але ўсё ж такі часткай гісторыі», — сказаў Андрэй Палуда.

Пасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту ў Беларусі расстралялі 336 чалавек, прыгавораных да сьмяротнай кары. Рада Эўропы і Эўразьвяз заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG