Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы зьвязалі кожную шостую сьмерць на Зямлі з забруджваньнем паветра


Ілюстрацыйнае фота. Жыхары Пэкіну носяць маскі на вуліцы праз высокі ўзровень забруджанасьці паветра. Студзень 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Жыхары Пэкіну носяць маскі на вуліцы праз высокі ўзровень забруджанасьці паветра. Студзень 2017 году

Аўтары артыкула, апублікаванай у часопісе Lancet, сьцьвярджаюць, што 9000000 заўчасных сьмерцяў у 2015 годзе могуць быць зьвязаныя з забруджваньнем, паведамляе BBC.

Больш за усё такіх сьмерцяў — у краінах зь нізкім і сярэднім узроўнем даходаў: там іх амаль чвэрць.

Найгоршая сытуацыя ў гэтым пляне ў Банглядэш, Самалі і Рэспубліцы Чад. Найлепшая — у Брунэ і Швэцыі.

Асноўны нэгатыўны ўплыў аказвае бруднае паветра. Яно выклікала дзьве траціны ўсіх сьмерцяў ад забруджваньня, кажуць навукоўцы.

Большасьць такіх сьмерцяў выклікалі неінфэкцыйныя хваробы, зьвязаныя з забруджваньнем, накшталт інсульту ці раку.

«Забруджваньне — гэта значна больш, чым выклік навакольнага асяродзьдзя; гэта глыбокая і распаўсюджаная пагроза, якая ўплывае на многія аспэкты чалавечага здароўя», — кажа аўтар дасьледаваньня, прафэсар Філіп Ландрыган з Нью-Ёрку.

Найбольшы фактар рызыкі — бруднае паветра — выклікаў 6,5 мільёна заўчасных сьмерцяў, кажуць навукоўцы. Яно ўплывае на людзей як на вуліцы, напрыклад праз выхлапныя газы, так і ў памяшканьнях — праз спальваньне дрэва або вугалю.

Наступны фактар рызыкі — забруджваньне вады, зь якім зьвязалі 1,8 мільёна сьмерцяў.

Забруджваньне на працоўным месцы выклікала 800 тысяч сьмерцяў, па падліках навукоўцаў.

Праблемы забруджваньня асабліва востра адчуваюць краіны, якія праходзяць фазу бурнага эканамічнага разьвіцьця, напрыклад Індыя і Кітай.

Аб праблеме забруджваньня паветра ў Беларусі чытайце пазьней на нашым сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG