Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь займае трэцяе месца ў сьвеце паводле сьмяротнасьці ад забруджанага паветра


Смог у Бабруйску
Смог у Бабруйску

Першае месца займае Ўкраіна, на другім — Баўгарыя. Такія вынікі апублікаванага Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) дасьледаваньня пра ўзьдзеяньне забруджанага паветра на здароўе людзей.

Раней Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя ААН ужо папярэджвала, што шкодныя выкіды ад аўтамабіляў і прамысловасьці забіваюць 3 мільёны чалавек штогод.

92% насельніцтва Зямлі жывуць у месцах, дзе ўзроўні забруджваньня паветра перавышаюць нормы.

Паводле вынікаў новага дасьледаваньня СААЗ, 92% насельніцтва Зямлі жывуць у месцах, дзе ўзроўні забруджваньня паветра перавышаюць нормы СААЗ. Вынікі аналізу грунтуюцца на зьвестках, атрыманых з дапамогай спадарожнікавых вымярэньняў, паветранага транспарту і маніторынгу наземных станцый для больш чым 3000 месцаў на зямной кулі, як сельскіх, так і гарадзкіх.

Паводле агульных лічбаў сьмяротнасьці ад хваробаў, зьвязаных з забруджваньнем паветра, першае месца ў сьвеце займае самая населеная краіна сьвету Кітай — у год там памірае 1 мільён 32 тысячы 833 чалавекі.

Але калі браць колькасьць сьмерцяў на 100 тысяч насельніцтва, тут сусьветным лідэрам зьяўляецца Ўкраіна — 120 чалавек. На другім месцы — Баўгарыя (118 чалавек), на трэцім — Беларусь (100 чалавек), на чацьвёртым месцы Расея (98).

Поўны сьпіс краінаў паводле абодвух паказьнікаў — абсалютнай лічбы сьмерцяў і колькасьці сьмерцяў на 100 тысяч насельніцтва — публікуе брытанская газэта «Guardian».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG