Мэр патлумачыў гэта тым, што ў Калінінград прыедуць да 100 тысяч турыстаў, а рух у горадзе, паводле яго слоў, будзе «практычна забаронены». Ярашук таксама заклікаў жыхароў гораду ня біць замежных заўзятараў.
У Калінінградзе працягваецца будаўніцтва стадыёну да чэмпіянату сьвету па футболе. Як чакаецца, ён будзе зьмяшчаць да 35 тысяч чалавек. Усяго Калінінград прыме чатыры матчы ў рамках турніру. Гульні таксама заплянаваны ў Екацярынбургу, Самары, Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Сочы, Саранску, Казані, Санкт-Пецярбургу і Маскве.
***
Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.