Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж абяцае ўзнагароду за інфармацыю пра забойцаў журналісткі на Мальце


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Заснавальнік сайту Wikileaks Джуліян Асанж абвясьціў ўзнагароду 20 тысяч эўра за любую інфармацыю, якая дапаможа знайсьці арганізатараў і выканаўцаў забойства мальтыйскай журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі, якая на падставе «Панамскага архіву» вінаваціла ў карупцыі сям’ю прэм’ер-міністра краіны Джозэфа Муската. Пра гэта Асанж напісаў у твітэры.

53-гадовая журналістка і блогерка загінула напярэдадні ў выніку выбуху аўтамабіля. Экспэрты выказалі здагадку аб выбуху бомбы з дыстанцыйным кіраваньнем. За некалькі дзён да гібелі журналістка паведаміла паліцыі пра пагрозы на сваёй адрас, піша The Times of Malta.

Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледнікаў летась апублікаваў так званы «Панамскі архіў» — дадзеныя аб карупцыі ў найвышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету. Каруана Галіцыя на падставе гэтых дакумэнтаў заявіла, што жонка прэм’ер-міністра Мальты, як мяркуецца, валодае афшорнай кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад уладаў Азэрбайджану.

У верасьні міжнародны Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці апублікаваў даклад, згодна зь якім улады Азэрбайджану празь фіктыўныя кампаніі ў Вялікабрытаніі «адмылі» амаль 3 мільярды даляраў. Гэтыя грошы былі выдаткаваныя, у прыватнасьці, на хабары эўрапейскім палітыкам, якія лабіравалі інтарэсы Азэрбайджану ў Эўразьвязе і блякавалі рэзалюцыі, якія асуджаюць парушэньні правоў чалавека ў краіне.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG