Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі ад сёньня забаронена закрываць твар у грамадзкіх месцах


Жанчына ў нікабе
Жанчына ў нікабе

У Аўстрыі 1 кастрычніка набыў моц закон, які забараняе нашэньне галаўных убораў, якія зачыняюць твар, а таксама масак і спэцсродкаў у грамадзкіх месцах.

Ініцыятарам закону былі Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі і Аўстрыйская народная партыя. Як піша выданьне Wiener Zeitung, нягледзячы на тое, што ініцыятары закону называюць яго «рэлігійна-нэўтральным», ён з усёй відавочнасьцю накіраваны супраць буркі і нікаба. Пад забарону, аднак, трапляюць і мэдыцынскія і клоўнская маскі, балаклавы і рэсьпіратары. Выключэньня распаўсюджваюцца на выкарыстаньне падобных элемэнтаў па мэдыцынскіх паказаньнях, падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў, а таксама на карнавалах.

Паліцыя, як адзначае аўстрыйскае выданьне, будзе прымяняць закон у выпадку ўхіленьня грамадзян ад ідэнтыфікацыі асобы. Паліцыя спачатку будзе прасіць такіх грамадзян зьняць забаронены да нашэньня прадмет адзеньня. У выпадку адмовы, парушальніку будзе пагражаць штраф да 150 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG