Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Constanta, якая дапамагае чачэнскім уцекачам, адкрыла ў Менску кансультацыю для іншаземцаў


Архіўнае фота. Сябры праваабарончай ініцыятывы Human Constanta арганізуюць збор гуманітарнай дапамогі для уцекачоў з Чачні, якія ўжо некалькі месяцаў жывуць у Берасьці і спрабуюць атрымаць прытулак у Польшчы. 20 верасьня 2016 году
Архіўнае фота. Сябры праваабарончай ініцыятывы Human Constanta арганізуюць збор гуманітарнай дапамогі для уцекачоў з Чачні, якія ўжо некалькі месяцаў жывуць у Берасьці і спрабуюць атрымаць прытулак у Польшчы. 20 верасьня 2016 году

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрыла бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, уцекачоў і асобаў без грамадзянства.

Атрыманьне віду на жыхарства, працэдура рэгістрацыі, працаўладкаваньне, а таксама складаныя сытуацыі: высылка, дэпартацыя, зварот па прыстанішча — па ўсіх гэтых пытаньнях можна будзе атрымаць кваліфікаваную кансультацыю.

Прыёмная праваабарончай арганізацыі Human Constanta будзе працаваць у некалькіх фарматах — кансультацыі праз тэлефон і электронную пошту, а таксама асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасьці.

Зьвярнуцца ў прыёмную можна будзе зь любога рэгіёну Беларусі, паведамляе сайт Праваабарончай арганізацыі «Вясна».

Каардынатарка прыёмнай Эніра Браніцкая кажа, што часьцяком іншаземцам складана самастойна разабрацца ў тонкасьцях беларускага заканадаўства, ім цяжка зарыентавацца нават у базавых пытаньнях: як атрымаць рэгістрацыю, уладкаваць дзяцей у школу, самім знайсьці працу, як атрымаць мэдычную дапамогу. Трапляюць іншаземцы і ў складаныя сытуацыі, калі ім пагражае высылка, дэпартацыя, сутыкаюцца яны і зь іншымі праблемамі.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, уцекачоў і асобаў без грамадзянства. Атрыманьне віду на жыхарства, працэдура рэгістрацыі, працаўладкаваньне, а таксама складаныя сытуацыі: высылка, дэпартацыя, зварот па прыстанішча — пра ўсе гэтыя пытаньні можна атрымаць кваліфікаваную кансультацыю.

Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада і пятніца з 11:00 да 16:00.

Human Constanta вядомая тым, што яна апякуецца чэчэнскімі ўцекачамі, якія празь Беларусь едуць на жыхарства ў Эўразьвяз. Гэта адзіная за апошні час праваабарончая арганізацыя, якая атрымала дзяржаўную рэгістрацыю ў Беларусі. Праваабарончы цэнтар «Вясна» дагэтуль рэгістрацыі ня мае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG