Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзіслаў Казакевіч, асуджаны за забойства бэнзапілой, напаў на кантралёраў у калёніі


Уладзіслаў Казакевіч
Уладзіслаў Казакевіч

Асуджаны падлетак, які адбывае пакараньне ў шклоўскай папраўчай калёніі № 17, кінуўся з самаробным нажом на нарад у калёніі.

Здарэньне адбылося сёньня каля 10:40, паведамляе БелТА.

Пры вывадзе асуджанага Ўладзіслава Казакевіча на шпацыр, падчас правядзеньня стандартнай працэдуры надгляду, спрацаваў металадэтэктар каля левага рукава.

Асуджанаму прапанавалі здаць забаронены прадмет, але ён, ня выканаўшы патрабаваньняў вайсковага нараду, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасьці на супрацоўніка адміністрацыі калёніі. Супрацоўнікі калёніі хутка абясшкодзілі нападніка. Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.

У сакавіку 2017 году Менскі гарадзкі суд прызнаў 18-гадовага студэнта Ўладзіслава Казакевіча вінаватым у забойстве супрацоўніцы гандлёвага цэнтру «Новая Эўропа», у замаху на забойства і злосным хуліганстве і прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Удзень 8 кастрычніка 2016 году 17-гадовы Ўладзіслаў Казакевіч напаў на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Эўропа» ў Менску, забіў бэнзапілой адну жанчыну і параніў сякерай другую. Нападніка спынілі супрацоўнікі гандлёвага цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG