Музэй-фабрыка навагодніх цацак адкрыўся ў Менску
ЗША, Паўночная Карэя і Іран на адным стэндзе: навагоднія цацкі аб’ядноўваюць несумяшчальнае. "Людзі сьвяткуюць Новы год, людзям добра, і яны павінны быць у міры, таму гэтыя экспанаты знаходзяцца тут усе разам", — тлумачыць Андрэй Бягун, калекцыянэр і арганізатар музэю-фабрыкі навагодніх цацак.