У Кітаі за апошнія пяць гадоў былі пакараныя 1 мільён 300 тысяч чыноўнікаў, абвінавачаных у карупцыі. Усе яны — чальцы кіруючай партыі. Пра гэта ў нядзелю, 8 кастрычніка, паведаміла Цэнтральная камісія Камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны.
Сярод пакараных 650 тысяч чалавек былі чыноўнікамі на ўзроўні вёсак і пасёлкаў. Іх асудзілі за дробныя карупцыйныя злачынствы. Якім менавіта пакараньням падвяргаліся парушальнікі, не ўдакладняецца.
З лістапада 2012 года наглядныя органы Кітайскай Народнай Рэспублікі праверылі таксама 155 тысячаў партыйных арганізацый у краіне, выявіўшы 65 тысяч падазроных выпадкаў для далейшага расьсьледаваньня, гаворыцца ў заяве камісіі.