Сам палітык і кіраўнік яго перадвыбарнага штабу Леанід Волкаў знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам. Іх абвінавачваюць у закліках да ўдзелу ў няўзгодненых мітынгах.
Акцыі прыхільнікаў Навальнага сёньня заплянаваныя ў 80 гарадах Расеі. Іх прымеркавалі да 65-й гадавіны народзінаў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Многія мерапрыемствы не ўдалося ўзгадніць зь мясцовымі ўладамі. У Маскве і Санкт-Пецярбурзе ўсе заяўкі на правядзеньне мітынгаў адхілілі.
Перад пачаткам мітынгаў паліцыя правяла ператрусы і затрыманьні ў некалькіх штабах апазыцыйнага палітыка. Арыштаваныя каардынатары штабоў Навального ў Краснадары і Смаленску.
Расейскія ўлады прыгразілі жорстка рэагаваць на парушэньні закона аб мітынгу падчас акцый, значную частку якіх не ўзгаднілі мясцовыя органы кіраваньня. Зьявілася інфармацыя пра затрыманьні ўдзельнікаў акцый у Якуцку, Самары, Іжэўску і Паўднёва-Сахалінску.