Дэпартамэнт аховы здароўя аказаў мэдычную дапамогу 38 пацярпелым. На выбарчых участках у Каталёніі працягваюцца сутычкі паміж паліцыяй і грамадзянамі, якія жадаюць прыняць удзел у галасаваньні.
У Жыроне паліцыянты выбілі дзьверы, дзе павінен быў прагаласаваць каталёнскі лідэр Карлэс Пудждэмон, і занялі памяшканьне. Паліцыянты адбіраюць скрыні зь бюлетэнямі для галасаваньня і блякуюць будынкі, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі. Некалькі чалавек у Барсэлёне былі затрыманыя.
Каталёнцы не пускаюць паліцыянтаў на ўчасткі, паліцыя адступае
Нацыянальная паліцыя Гішпаніі спрабавала прабіцца да выбарчага ўчастку, каб канфіскаваць бюлетэні для галасаваньня на рэфэрэндуме аб незалежнасьці Каталёніі. Але людзі далі адпор, не прапусьцілі. Адбыліся сутыкненьні, паліцыя адступіла. Каталёнская паліцыя ў інцыдэнт ня ўмешвалася.
З Радыё Свабода жыхарка Каталёніі Эстэр падзялілася відэа, якое яна зьняла ў школе Пэрэ Віля:
У Каталёніі абстаноўка абвастраецца. Жывое ўключэньне з Барсэлёны
У Каталёніі на ўчастку адкрылі страляніну, актывісты начуюць у школах
Што цяпер адбываецца ў Каталёніі — жывое ўключэньне з Барсэлёны. Відэа
На ўчастку ў школе Рамона Люля — зусім блізка ад сабора Саграда Фамільля — нацыянальная паліцыя выбіла дзьверы і канфіскавала бюлетэні: