У адпаведнасьці з клясыфікацыяй ААН, насельніцтва лічыцца старым, калі доля асобаў, старэйшых за 65 гадоў, складае 7% і больш. У Беларусі старэйшых за 65 гадоў -- 14,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва.
Паводле дэмаграфічных прагнозаў, распрацаваных у 2017 годзе НДЭІ Міністэрства эканомікі, меркаваная колькасьць насельніцтва, старэйшага за працаздольны ўзрост, да 2035 года будзе складаць 27,7%. Вынік - павялічыцца паказчык нагрузкі на працаздольнае насельніцтва, які да 2035 году, па прагнозах, дасягне ўзроўню 797 чалавек на 1 000 працаздольнага ўзросту. У 2015 годзе каэфіцыент дэмаграфічнай нагрузкі складаў 727 чалавек, у 2016 - 750 чалавек.
На 1 верасьня 2017 года ў Беларусі пражывала 400 чалавек, якія дасягнулі 100-гадовага ўзросту, зь іх 39 мужчын і 361 жанчына.