Рыгор Кастусёў абраны старшынём партыі БНФ — ён набраў 107 галасоў. Намесьнікамі яго абраныя Юры Лукашэвіч, Аляксей Янукевіч, Вадзім Саранчукоў, Зьміцер Салошкін, Аляксандар Стральцоў. За Вольгу Дамаскіну прагаласавала 32 дэлегаты. Заля сустрэла такі выбар аплядысмэнтамі.
У бюлетэні для галасаваньня было 6 прозьвішчаў: Ільля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Кастусёў, Алесь Таўстыка, Аляксандар Страх, Васіль Астроўскі.
ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ «Адраджэньне» праходзіць у Менску ў Палацы мастацтваў. У зьезьдзе бяруць удзел каля 170 дэлегатаў. На парадку дня — справаздача папярэдняга старшыні партыі БНФ «Адраджэньне» Аляксея Янукевіча, выбары новага партыйнага лідэра, ягоных намесьнікаў, Сойму партыі, вылучэньне кандыдата на прэзыдэнты на наступныя выбары ды іншае.