Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны банк выдзяляе 60 млн даляраў на беларускі прыватны бізнэс


Усясьветны банк дасьць пазыку на разьвіцьцё прадпрымальніцтва ў Беларусі
Усясьветны банк дасьць пазыку на разьвіцьцё прадпрымальніцтва ў Беларусі

Рада дырэктараў Усясьветнага банку ўхваліла пазыку на 60 мільёнаў даляраў для Банка разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, забясьпечаную гарантыяй беларускага ўраду.

Як падкрэсліваецца ў паведамленьні Ўсясьветнага банку, галоўнай мэтай праекту — пашырэньне доступу да фінансаваньня прыватных мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

«Прыватныя прадпрыемствы адзначаюць, што адсутнасьць доступу да фінансавых рэсурсаў не дазваляе ім ажыцьцяўляць інвэстыцыі і ствараць працоўныя месцы. Чакаецца, што гэты праект будзе спрыяць росту занятасьці простых беларусаў», — пракамэнтаваў кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Аляксандар Крэмэр рашэнне аб выдачы пазыкі.

Новы праект, паводле аналітыкаў Усясьветнага банку, абапіраецца на высновы, зробленыя ў рамках праграмы ацэнкі фінансавага сэктару 2014 і 2016 гадоў.

«Гэтыя ацэнкі паказалі, што дырэктыўнае і субсыдаванае крэдытаваньне дзяржаўных прадпрыемстваў складае занадта вялікую частку банкаўскага крэдытаваньня. Гэта выцясьняе эфэктыўныя інвэстыцыі», — лічаць ва Ўсясьветным банку.

Беларусь стала чальцом Усясьветнага банку ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва краіна агулам атрымала крэдытныя рэсурсы на суму 1,7 млрд даляраў.

Акрамя таго, выдаткаваныя гранты на 28 млн даляраў на праграмы, якія рэалізуюцца пры ўдзеле арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

З улікам згаданага праекту бягучы інвэстыцыйны партфэль Усясьветнага банку ў Беларусі аб’ядноўвае блізу дзясятка праектаў на суму амаль 1 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG