Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за пяцьцю беларускімі прадпрыемствамі


Рассельгаснагляд з 27 верасьня ўвёў узмоцнены кантроль прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў з прычыны выяўленых парушэньняў.

Як паведамляецца на сайце ведамства, гэтыя прадпрыемствы парушалі нормы і патрабаваньні Расеі і Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Пад узмоцнены кантроль падпалі:

  • прадпрыемства «Мсьціслаўмалако» (выяўлены лінкаміцын у сухім абястлушчаным малацэ);
  • «Гарадзенскае абласное спажывецкае таварыства „Забойны цэх Дзятлаўскага філіялу“» (выяўленыя рэшткі тэтрацыкліну ў ялавічыне);
  • «Глыбоцкі малочна-кансэрвавы камбінат» (выяўлены лінкаміцын у сухой малочнай сыроватцы);
  • «Лідзкі малочна-кансэрвавы камбінат» (выяўленыя рэшткі цілміказіну ў сухім малацэ);
  • «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», філіял «Мёрскі мясакамбінат» (выяўленыя рэшткі антыбіётыкаў (тэтрацыкліну) у ялавічыне).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG