Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12-ы дзень пошуку Максіма Мархалюка. У лесе працуюць больш за 200 чалавек


12-ы дзень запар у Белавескай пушчы шукаюць зьніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка зь вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну. Зранку на пошук выйшлі больш за 200 чалавек — супрацоўнікі МНС, міліцыі, вайскоўцы і валянтэры.

Паводле кіраўніка Сьвіслацкага раённага аддзелу міліцыі Валерыя Раманчука, за гэтыя дні ўжо дасьледавана тэрыторыя ў радыюсе ня менш за 15 кілямэтраў.

Кіраўніка Сьвіслацкага раённага аддзелу міліцыі Валерый Раманчук (справа)
Кіраўніка Сьвіслацкага раённага аддзелу міліцыі Валерый Раманчук (справа)

Перад адпраўкай зводнага атраду, які складаецца з супрацоўнікаў трох райаддзелаў міліцыі — Сьвіслацкага, Бераставіцкага і Ваўкавыскага, намесьнік кіраўніка крымінальнай міліцыі Гарадзенскай вобласьці Валеры Козел дае падрабязны інструктаж.

«Глядзіце ня толькі пад ногі, але і на дрэвы. Спужанае дзіця можа залезьці і туды», — кажа ён.


Кіроўца Віктар разам зь сябрам, таксама Віктарам, прыехалі зь Берасьця ўжо другі раз, як толькі выдаўся вольны ад працы дзень.

«У мяне самога ёсьць дзеці, перажываем моцна. Хочам дапамагчы. Прыязджаць будзем да тых пор, пакуль «Анёл» (пошукавы атрад «Анёл». — РС) будзе запрашаць», — кажа ён.

Пра існаваньне пошукавага атраду Віктар даведаўся ўпершыню, калі стала зьяўляцца інфармацыя пра зьніклага хлопчыка.

«Гэты мой першы досьвед удзелу ў пошукавых мерапрыемствах, і я ўражаны такой вялікай колькасьцю станоўчых людзей, якія адгукнуліся. Малайцы, зьбіраюцца людзі, шкада толькі, што нас аб'ядноўвае гора».

Цяпер каля штабу, які знаходзіцца ў мясцовым сельсавеце, засталіся толькі намёты пошукавага атраду «Анёл» — тут ежа, вада, а таксама кантактныя тэлефоны мясцовых людзей, якія бясплатна прымаюць валянтэраў на начлег.


Самі валянтэры спадзяюцца, што да выходных хлопчык знойдзецца.

10 галоўных фактаў пра зьнікненьне Максіма Мархалюка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG